3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
БДУІР у 2024 годзе прыме каля 3 тыс. студэнтаў
ВНУ Беларусі працягваюць прымаць дакументы ў абітурыентаў. На многіх факультэтах ёсць ужо на 50 % закрытыя спецыяльнасці па шэрагу кірункаў. Напрыклад, у БДУІР ужо пададзена больш як 1,6 дакументаў на ўсе формы навучання. Усяго ж універсітэт прыме сёлета амаль 3 тыс. студэнтаў, у тым ліку і на новыя спецыяльнасці: "электроннае машынабудаванне", "кіберфізічныя сістэмы" і "лічбавы маркетынг".
Падача дакументаў на многія спецыяльнасці для навучання на бюджэтнай аснове прадоўжыцца да 17 ліпеня. Для абітурыентаў, якія выбіраюць платную форму навучання, апошні тэрмін падачы дакументаў 1 жніўня. З 18 па 25 ліпеня будуць праводзіцца ўступныя выпрабаванні.















