3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
БІСД запускае сацыялагічнае даследаванне. Беларусы могуць унесці свой уклад у развіццё краіны
У Беларусі стартавала маштабнае сацыялагічнае даследаванне. Заказчык апытання - урад, выканавец - Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў.
Галоўная мэта - вывучыць меркаванні, чаканні і запыты беларусаў для больш якаснай і эфектыўнай падрыхтоўкі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку.
Што хвалюе грамадства? Ці ёсць нейкія асцярогі? Або праблемныя пытанні? Даследаванне будзе праходзіць па 21 красавіка з выкарыстаннем розных методык: акрамя пакватэрнага апытання, прадугледжана магчымасць выказаць свае прапановы анлайн на партале Меркаванне.бел.
Апытанне прадоўжыцца па 16 красавіка. Узяць удзел у даследаванні і ўнесці свой уклад у развіццё краіны можа абсалютна кожны.
QR-коды са спасылкай на апытанне будуць размешчаны ў грамадскіх месцах, на афіцыйных сайтах дзяржорганаў і ў СМІ.

Будучыня Беларусі залежыць ад кожнага.















