3.78 BYN
2.97 BYN
3.42 BYN
Дабрачынная акцыя "Падары радасць блізкаму" праходзіць у Мікалаеўшчынскім доме-інтэрнаце
Праявіць клопат і па-сямейнаму цёпла павіншаваць з Вялікаднем. Сёння Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для пажылых і інвалідаў у Стаўбцоўскім раёне наведалі губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін. У рамках традыцыйнай дабрачыннай акцыі "Падары радасць блізкаму" старшыня аблвыканкама і прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы азнаёміліся з умовамі пражывання і медабслугоўвання людзей паважанага ўзросту (а іх у інтэрнаце сёння амаль 300 чалавек). Ганаровыя госці ўручылі падарункі, а таксама прынялі ўдзел у святочнай імпрэзе, якую падрыхтавалі работнікі і жыхары інтэрната.
Мікалаеўшчынскаму дому-інтэрнату больш за 40 гадоў. Установа дае магчымасць пастаяннага, а таксама часовага і кароткатэрміновага пражывання адзінокім людзям пажылога ўзросту. У 2020 дом-інтэрнат быў прызнаны лепшым сярод устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў нашай краіне, а ў 2021 быў занесены на Рэспубліканскую дошку гонару.