3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
Больш як 120 адзінак тэхнікі расчышчалі вуліцы і магістралі Гомельскай вобласці ад снегу
Красавіцкі снегапад зазірнуў у Гомельскую вобласць. Больш як 120 адзінак тэхнікі было задзейнічана для ўборкі вуліц і магістраляў паўднёваўсходняга рэгіёна.
У Гомелі камунальныя службы манітораць стан вулічна-дарожнай сеткі. Працуе снегапрыбіральная тэхніка, праводзяцца супрацьгалалёдныя мерапрыемствы, ачыстка вуліц, тратуараў і двароў. Асаблівая ўвага - пешаходным пераходам, прыпынкам.
Такое надвор'е - сапраўднае выпрабаванне для аўтамабілістаў. Многія пераабулі гуму на летнюю.
У некаторых раёнах рэгіёна былі кароткачасовыя адключэнні электраэнергіі, зараз забеспячэнне адноўлена. Энергетыкі працягваюць працу ў рэжыме павышанай гатоўнасці.















