3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Больш за 12 тыс. беларускіх школьнікаў падалі заяўкі на ўдзел у праекце "Цягнік Памяці"
Падарожжа, якое аб’ядноўвае пакаленні. Больш як 12 тыс. беларускіх школьнікаў падалі заяўкі на ўдзел ва ўнікальным патрыятычным праекце "Цягнік Памяці".
Такія лічбы агучылі ў Савеце Рэспублікі на першым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні маштабнай акцыі. Сёлета састаў будзе курсіраваць ужо пяты, юбілейны раз. Па традыцыі ўрачыстае адкрыццё пройдзе ў Брэсцкай крэпасці, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Колькасць юных пасажыраў застанецца нязменнай: удзел прымуць 200 школьнікаў. Хлопцы і дзяўчаты адправяцца ў двухтыднёвае падарожжа на спецыяльным цягніку па гарадах Беларусі і Расіі. Маршрут "Цягніка Памяці" складаецца з унікальных месцаў і аб'ектаў, якія маюць асаблівы сімвалізм у гісторыі Вялікай Перамогі.
Першымі пасажырамі "Цягніка Памяці" сталі беларускія і расійскія школьнікі. У далейшым на працягу чатырох гадоў геаграфія пашыралася, і колькасць удзельнікаў станавілася ўсё больш. Напрыклад, у 2025 годзе праект аб'яднаў прадстаўнікоў 15 краін былога Савецкага Саюза. Нагадаем, патрыятычны культурна-адукацыйны праект "Цягнік Памяці" быў запушчаны ў 2022-м паводле ініцыятывы кіраўнікоў верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі.















