3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Больш за 130 купеляў абсталююць на Вадохрышча ў Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаць Вадохрышча. Адна з традыцый - купанне ў палонцы. У краіне будуць даступныя больш за 130 пунктаў.
Ратавальнікі і медыкі раяць выконваць шэраг рэкамендацый. Напрыклад, выкарыстоўваць неслізготны абутак, узяць з сабою цёплы халат і рушнік, камплект сухога адзення, абавязкова зрабіць размінку, каб падрыхтаваць цела да холаду.
Да свята будуць размешчаны і пункты грамадскага харчавання, каб людзі пасля акунання маглі папіць гарачую гарбату і перакусіць, палаткі для абагрэву. Будзе дзяжурыць хуткая дапамога.
Таксама медыкі рэкамендуюць у моцныя маразы ўцяпліцца, выкарыстоўваць ахоўныя крэмы ад марозу, адмовіцца ад абцасаў.















