3.72 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Брэст - канчатковы пункт у маршруце выставы "Беларусь інтэлектуальная"
Каля чатырох соцень распрацовак і двух дзясяткаў прадпрыемстваў удзельнічаюць у выставе навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная".
Маштабная экспазіцыя працуе ў Брэсце. Яна размясцілася ў лёгкаатлетычным манежы. Экспануюцца найноўшыя распрацоўкі ў сферы IT-тэхналогій, робататэхнікі, біятэхналогій, аховы здароўя і фармацыі, а таксама экалогіі і прыродакарыстання. Траціна выставы - гэта дасягненні Брэсцкай вобласці ў навуковай сферы.
"Беларусь інтэлектуальная" пабывала ўжо ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. У Брэсце яна завершыць сваё турнэ па рэгіёнах.















