3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
"Бульбяны фэст" праходзіць у Мінскай вобласці
На "Бульбяны фэст" сёння запрашаюць аграрыі Мінскай вобласці. Фестываль-кірмаш упершыню прыняў аграгарадок Дзешчанка Уздзенскага раёна. У мясцовай школе знаходзіцца адзіны ў краіне музей бульбы. Невыпадкова галоўныя героі свята - самі школьнікі. А сярод гасцей - фермеры, навукоўцы і проста аматары страў з другога хлеба. Усенародна любімую сельгаскультуру ўвекавечылі ў бронзе. У аграгарадку адкрылі памятны знак бульбе.
Віды на ўраджай
У гэтыя дні актыўна ўбіраюць ураджай бульбы. Усяго ў планах аграрыяў краіны накапаць амаль 6 мільёнаў тон другога хлеба.















