3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
"Чысты марафон": за адзін дзень у Мінску выраслі новыя зялёныя алеі, у планах добраўпарадкаваць больш за 9 тысяч гектараў тэрыторыі
Месяц навядзення парадку, азелянення і вясновага добраўпарадкавання аб'ядноўвае беларусаў. У сталіцы на прыбіранне вуліц, паркаў і сквераў 26 сакавіка выйшлі жыхары ўсіх раёнаў. За адзін дзень у горадзе выраслі новыя зялёныя алеі. У Год гістарычнай памяці асаблівая ўвага знакавым мясцінам для кожнага беларуса - мемарыялам і помнікам. Пра добрыя вясновыя ініцыятывы рэпартаж Таццяны Бажко.
Усяго за адзін дзень у Мінску стала больш амаль на 600 дрэў. Азелянялі паркі, скверы і тэрыторыю ўздоўж кальцавой.
Паўтысячы дрэў і кустоў высадзілі сёння ў Савецкім раёне сталіцы. Выбар зрабілі на карысць іглічных парод. А ў Заводскім зялёны аазіс упрыгожыў вуліцу Герасіменкі. Тут будуць расці 50 ліп.
Маштабны суботнік ахапіў усе раёны Мінска. У ім паўдзельнічалі больш за 2 тысячы чалавек. Студэнцкія і працоўныя клінінгавыя атрады прыбралі леташнюю лістоту, падфарбавалі ўслоны, прывялі ў парадак газоны.
Добраўпарадкаванне памятных мясцін і мемарыялаў
У Год гістарычнай памяці асаблівая ўвага добраўпарадкаванню памятных для кожнага беларуса мясцін. Сёння наводзілі парадак у мемарыяльным комплексе "Трасцянец". Былы лагер смерці падчас Вялікай Айчыннай быў адным з самых буйных у Беларусі. Тут было знішчана больш чым 200 тысяч чалавек. Да навядзення парадку пасля зімы далучыліся прадстаўнікі сферы культуры.
Суботнікі пройдуць у Мінску да канца красавіка
"Чысты марафон" прадоўжыцца да канца красавіка ва ўсіх беларускіх гарадах. У планах сталіцы - навесці парадак на тэрыторыі плошчай больш чым 9 тысяч гектараў.