3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Cталічныя набярэжныя гатовыя да летняга сезона
У рэлакс-зонах аднавілі дзіцячыя і спартыўныя пляцоўкі, усталявалі дадатковыя шэзлонгі і альтанкі. Акрамя таго, для камфортнага адпачынку ля вады на пляжы завезлі белы дробны пясок амаль як на марскіх узбярэжжах. Усяго ў сталіцы адкрыта 20 пляжаў. За парадкам на месцах адпачынку сочаць спецыяльныя камісіі. Сёлета абсталююць і першы інклюзіўны пляж. Ён з'явіцца на Заслаўскім вадасховішчы. Адну з набярэжных адаптуюць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі: усталююць вялікія кабінкі для перааапранання, зручныя мангалы і месцы адпачынку. Стварыць інклюзіўны пляж - адна з ідэй, якую падтрымалі падчас конкурсу сацыяльных праектаў. Пачаць работы плануюць праз некалькі тыдняў, а першых гасцей інклюзіўны пляж прыме ў жніўні.















