Д. Піневіч: Рызыка захварэць на каранавірус пасля вакцынацыі амаль у 29 разоў меншая
Рызыка захварэць на каранавірус пасля вакцынацыі амаль у 29 разоў меншая. І без сур'ёзных наступстваў для арганізма. Такую інфармацыю агучыў сёння міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, наведваючы бальніцы Магілёва. У краіне разгарнулася маштабная кампанія: прышчэпку для абароны імунітэту можна зрабіць ва ўсіх паліклініках, мабільных пунктах у буйных гандлёвых цэнтрах і на прадпрыемствах.
Звыш 275 тысяч жыхароў Магілёўскай вобласці зрабілі першую прышчэпку ад каранавіруса. Яшчэ 200 тысяч атрымалі абедзве вакцыны. Напярэдадні ў рэгіён паступілі і 12 тысяч доз вакцыны "Спадарожнік Лайт".







