3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Дар'я Ганчарэвіч - пераможца конкурсу "Міс Беларусь - 2021"
Беларусь выбрала самую прыгожую дзяўчыну краіны. Ёю стала Дар'я Ганчарэвіч з Мінска. Галаву пераможцы ўвянчала карона з белага золата з натуральнымі тапазамі і брыльянтамі.
Свята прыгажосці і грацыі
Усяго за карону сёлета барацьбу вялі 29 прыгажунь. Акрамя статусу пераможцы і кароны, Дар'я атрымала ключы ад новага аўтамабіля і права прадстаўляць нашу краіну на конкурсе "Міс свету". Беларускую прыгажуню краіна выбірае ўжо 12-ы раз. Сёлета шоу прысвяцілі тэме народнага адзінства. Конкурс за гэтыя гады (а праводзяць яго з канца 90-х) ужо стаў нацыянальным брэндам. Прэзідэнт традыцыйна сярод гледачоў. Праз вобраз беларусак пастараліся раскрыць вобраз усёй нашай краіны. Бо прыгажосць нашых жанчын (вонкавая і ўнутраная) - гэта неад'емная частка іміджу Беларусі.















