Дата стварэння Мінскай вобласці - 15 студзеня 1938 года
Звыш 4000 прамысловых прадпрыемстваў, якія вырабляюць пятую частку рэспубліканскага аб'ёму ўсёй прамысловай прадукцыі, сёння сканцэнтраваны ў Мінскай вобласці. Гэтае дасягненне, якое цэнтральны рэгіён прымнажаў амаль стагоддзе. На гэтым тыдні ў вобласці юбілей - 85 гадоў з дня заснавання.
Са святам яго жыхароў павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што Мінская вобласць валодае вялікім інвестыцыйным і вытворчым патэнцыялам для развіцця, трывала ўтрымліваючы вядучыя пазіцыі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, паспяхова развіваючы прамысловасць і рэалізуючы запатрабаваныя часам маштабныя праекты.
Дакладная дата стварэння Мінскай вобласці - 15 студзеня 1938 года. Святочныя мерапрыемствы ў гонар юбілею цэнтральнага рэгіёна правядуць у Маладзечне ў пятніцу, 20 студзеня. 85-годдзе таксама адзначаюць жыхары Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Віншаванні жыхарам рэгіёнаў і пажаданні моцнага здароўя, міру і дабрабыту накіраваў Прэзідэнт.







