Дэбаты, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі ў Барысаве
"17 верасня: урок гістарычнай справядлівасці". Дэбаты на такую тэму, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі ў Барысаве. Дыскусійнай пляцоўкай выступіла СШ № 25. Публічная палеміка аб'яднала маладых спецыялістаў, старшакласнікаў і кіраўнікоў профільных устаноў. Каманды не проста прааналізавалі ход гістарычных падзей, апаніравалі і з аргументамі выказвалі асабістыя меркаванні.
Спецыяльна да Дня народнага адзінства мясцовыя школьнікі распрацавалі інтэрактыўную гульню. Смарт-віктарына знаёміць дзяцей з беларускімі славутасцямі і дзяржаўнымі сімваламі. Інтэрактыўная выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства, ахопіць розныя ўстановы адукацыі. "Экспазіцыйную эстафету" 25-я сярэдняя школа перадала 8-й. Падарожнічаць па Барысаўскім раёне гістарычны праект будзе кожны тыдзень.







