3.70 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у Інстытуце пагранслужбы
Дзень адчыненых дзвярэй сёння правялі ў Інстытуце пагранслужбы. У пагранічную ВНУ прыехалі больш за 500 абітурыентаў. Гэта навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і кадэцкіх вучылішчаў, выхаванцы Мінскага сувораўскага, вайскоўцы тэрміновай службы. Пагранічнікі прадэманстравалі ўзоры ўзбраення, прыёмы рукапашнага бою, а рота ганаровай варты - майстэрства страявой вывучкі. Выкладчыкі інстытута правялі экскурсію па навучальнай установе, а курсанты паказалі абітурыентам умовы пражывання.















