Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі адзначаюць 7 мая ў Беларусі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Сёння - 7 мая - прафесійнае свята адзначаюць працаўнікі радыё, тэлебачання і сувязі. І з нагоды прафесійнага свята віншаванне накіраваў Прэзідэнт. За апошнія пару гадоў беларуская журналістыка зрабіла важкі прарыў у развіцці - сёння інфармацыя даступная на розных платформах камунікацыі. А спосабы яе падачы ўсё часцей знаходзяць аўтарскую афарбоўку. У барацьбу з апанентамі і фэйкамі, якімі сёння спрабуюць апанаваць свядомасць людзей, уступіла нямала маладых журналістаў, у тым ліку, адстойваючы грамадзянскую пазіцыю і ў акаўнтах сацыяльных сетак.







