3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Дзень настаўніка адзначаюць у Беларусі
Гэтае свята аб'яднала больш як 111 тысяч чалавек. 99,6 % з іх працуюць у дзяржаўных установах агульнай сярэдняй адукацыі. Больш за ўсё гэтая прафесія цікавіць прадстаўніц жаночага полу - іх каля 87 %. Самымі папулярнымі прадметамі з'яўляюцца мовы: руская і беларуская, а таксама замежныя. А вось мужчыны выбіраюць фізічную культуру, дапрызыўную і медыцынскую падрыхтоўку, працу. Усяго ж у пачатку навучальнага года на аднаго педагога прыпадала ў сярэднім 10 вучняў.
Дарэчы, з кожным годам расце і прэстыж прафесіі настаўніка. Да прыкладу, сёлета каманду настаўнікаў Беларусі папоўнілі каля 6 тысяч маладых спецыялістаў.















