3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
БРСМ сумесна з піянерскай арганізацыяй запусцілі дабрачынную акцыю "Цуды на Раство"
Добрыя справы к Новаму году. У Беларусі стартавала дабрачынная акцыя "Цуды на Раство". Яе падчас узнагароджання пераможцаў конкурсу "Валанцёр года - 2022" запусціла піянерская арганізацыя сумесна з БРСМ. Гэта частка вялікага праекта "Нашы дзеці". Выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, хлопчыкі і дзяўчынкі з інваліднасцю будуць пісаць аб сваіх жаданняхна папяровых чырвоных рукавічках - галоўным сімвале акцыі. А здзейсняць мары валанцёры па ўсёй краіне.
Ужо сёння пачне працаваць сімвалічная "Ёлка жаданняў", на якой размесцяцца паштоўкі выхаванцаў Краснапольскага і Слаўгарадскага раённых цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дапамагчы выканаць пажаданні хлопчыкаў і дзяўчынак можа кожны.