3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Дзённік "X-Factor у Беларусі" глядзіце 25 верасня ўвечары на "Беларусь 1"
Эмацыйная перагрузка сёння чакае тэлегледачоў "Беларусь 1". У вячэрнім прайм-тайме першы вялікі выпуск дзённікаў музычнага праекта "Х-Factor у Беларусі". Усё, што вы хацелі ведаць аб закуліссі папулярнага тэлешоу: шчырыя прызнанні, высокія ноты і адчайныя ўчынкі дзеля мары - 26 насычаных хвілін. Як праходзілі рэгіянальныя кастынгі, і хто запомніўся журы. Непрыдуманыя гісторыі смелых і таленавітых глядзіце ў суботу і нядзелю ў 20:25 на "Беларусь 1".
Гарачую прэм'еру "Х-Factor у Беларусі" глядзіце 9 кастрычніка на "Беларусь 1". Акрамя таго, за праектам можна сачыць у афіцыйным акаўнце @xfactorbelarus у Instagram, а таксама на YouTube-канале і ў іншых сацыяльных сетках.















