3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Да 8 градусаў ніжэй за нуль. Зімовае надвор'е ў сталіцы ўсталюецца да канца тыдня
Зіма і на календары, і на вуліцы! Сёння была самая халодная ноч сезона - слупок тэрмометра ў сталіцы апусціўся да 8 градусаў ніжэй за нуль. На гэтым тыдні чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў Мінску і рэгіёне апусціца ад мінус 4 да мінус 8. Вецер з парывамі да 12 метраў за секунду. Днём будзе пераменная воблачнасць, на асобных участках - мокры снег і дождж. Месцамі - моцны туман. Такое зімовае надвор'е ўсталюецца да канца тыдня.















