Дажджы, навальніцы і высокі плюс - такое надвор'е чакае беларусаў у выхадныя дні
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У выхадных беларусаў чакае кантраснае летняе надвор'е: дажджы, навальніцы і высокі плюс на тэрмометрах. У суботу, 15 чэрвеня, уначы ад 7 да 14 цяпла, днём і зусім да плюс 27.
Дажджы і навальніцы ў прагнозах і на наступны тыдзень. Між тым тэмпература прадоўжыць расці і, магчыма, перавысіць сярэднія значэнні чэрвеня.







