3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Экалагічна чыстая прадукцыя ад фермераў-аматараў
Актыўны сезон не толькі ў буйных гаспадарках, але і ў фермераў-аматараў. У цяпліцах яны вырошчваюць агуркі, памідоры, перцы і не толькі. Маштабы прамысловыя.
Надвор'е якраз спрыяе развіццю культур. Дажджы і сонечныя промні актывізавалі рост сезонных вітамінаў. Якім будзе зялёны ураджай, ацаніла Алена Вітко.
Так уважліва сваю плантацыю Васіль Патапеня аглядае кожны дзень. Калісьці праца на зямлі была яго хобі, але на пенсіі вырошчванне агародніны стала справай жыцця. Першую цяпліцу старадарожскі фермер пабудаваў 10 гадоў таму, паступова з'явіліся яшчэ тры. І зараз на 14 сотках спее ўраджай таматаў, перцаў, капусты.
Экалагічна чыстая ўся прадукцыя. Васіль Патапеня прынцыпова не выкарыстоўвае хімікаты. Для багатага ўраджаю толькі арганіка.
Палову плошчы ў цяпліцы займаюць агуркі. Тут іх 4 сарты. Расаду высадзілі яшчэ ў пачатку красавіка. Зараз на двухметровых раслінах вось такія плады. Дарэчы, зялёны ўраджай могуць збіраць на працягу 4-5 месяцаў.
З градкі сезонныя вітаміны адпраўляюцца не толькі на гаспадарскі стол, але і на рынак.
Якасць сваёй прадукцыі Васіль Патапеня кантралюе строга. Па спецыяльнасці ён аграном. Таму ў самаробнай цяпліцы ўсё па тэхналогіі. Гэта і ацяпленне, і кропельны паліў.
А гэта ўжо ўраджай у Крупскім раёне.
Наталля Аксяновіч таксама фермер-аматар. Асартымент на яе прысядзібным участку як у краме. Агуркі, таматы, клубніцы, парэчкі, маліна. Ёсць нават ажына і абрыкосы.
Усе пачалося менавіта з захаплення кветкамі. 30 гадоў таму, пасля пераезду ва ўласны дом, Наталля разам з сяброўкай на ўсе грошы набыла ружы. Каралеўскія бутоны радуюць і дагэтуль.
Зараз у кветніку Наталлі красуюцца рамонкі, касачы, півоні. А хутка распусцяцца і любімыя ружы.















