"ФАКТАР.BY. ДЗЕЦІ": у Віцебску праходзіць перадкастынг
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Самыя яркія вакалісты паўночнага рэгіёна сёння запальваюць у Віцебску на перадкастынгу "ФАКТАР.BY. ДЗЕЦІ".
Моцныя галасы, артыстызм і шчырае жаданне заявіць пра сябе на ўсю краіну - гэта тое, што аб'ядноўвае юных артыстаў. Спяваюць а капэла.
Многія ўжо спрабавалі сілы падчас першага сезона і цяпер выйшлі на сцэну больш упэўненымі і матываванымі на поспех (больш падрабязна – глядзіце відэа).







