3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Факты і героі-касманаўты. "Беларусьфільм" прэзентуе дакументальную кінастужку 10 красавіка
Напярэдадні Дня касманаўтыкі беларускі кінематограф ізноў радуе гледачоў. Сёння кінастудыя "Беларусьфільм" прэзентуе дакументальны фільм "Наш космас". Рэжысёрам выступіў Дзмітрый Лось.
Кінастужка распавядзе пра ўклад Беларусі ў засваенне касмічнай прасторы. Убачым эксклюзіўныя кадры з архіваў, інтэрв'ю з удзельнікамі падзей. Пазнаёмімся бліжэй з героямі- касманаўтамі - гэта Марына Васілеўская, Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі.
Пра развіццё ракетна-касмічнай тэхнікі нашымі суайчыннікамі, а таксама пра спецпраграмы палёту на Месяц глядзіце ў фільме "Наш космас" у кінатэатрах Беларусі.















