3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Фотавыстава да 100-годдзя "Сельской газеты" ў павільёне БДАТУ
"Зямля і людзі: стужка часу". Фотавыстава да векавога юбілею "Сельской газеты" адкрылася ў навучальным павільёне аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. 80 фотаработ расказваюць пра розныя перыяды развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі: гэта вёска 20-х гадоў і дасягненні аграрнай галіны на сучасным этапе. У аб'ектыве і людзі працы. Матэрыялы сабраны з архіва кінафонафотадакументаў, а таксама выдавецкага дома "Беларусь сегодня". Выстава перасоўная: далей яна адправіцца ў аграгарадкі і райцэнтры.
"Сельская газета" ўваходзіць у структуру выдавецкага дома "Беларусь сегодня". Увесь перад’юбілейны год яна выходзіла пад слоганам "100 гадоў аром і пішам разам".















