3.70 BYN
2.93 BYN
3.45 BYN
ДАІ нагадвае аб пераходзе на зімовую гуму
У Беларусі толькі рыхтуюцца да надыходу зімы. З сённяшняга дня па ўсёй рэспубліцы інспектары ДАІ будуць сачыць за тым, як вадзіцелі пераходзяць на зімовую гуму. Нагадаем, з 1 снежня па 1 сакавіка перамяшчэнне на летніх шынах забаронена па правілах.
Таму супрацоўнікі аўтаінспекцыі гэтымі днямі будуць размаўляць з аўтааматарамі на тэму бяспечнай язды ў дрэннае надвор'е, а таксама дадуць парады па правільным выбары шын.
ДАІ нагадае аўтааматарам і аб тым, што на зімовай гуме астатак пратэктара павінен быць не менш як 4 міліметры.















