3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
ДАІ рэкамендуе вадзіцелям ужо зараз пераходзіць на зімовы стыль кіравання
У сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я - дажджом і туманам - павялічылася колькасць дарожных здарэнняў. Інспектары выязджаюць з рэйдамі на самыя складаныя ўчасткі дарог. Аўтааматарам раяць захоўваць дыстанцыю і зніжаць хуткасць загадзя, правільна разлічыўшы тармазны шлях.
Супрацоўнікі ДАІ дзяжураць і каля навучальных устаноў, і ў спальных раёнах сталіцы. Маленькім пешаходам перад пачаткам новай чвэрці нагадваюць правілы бяспекі.
Асаблівую ўвагу аўтаінспекцыя раіць звяртаць на зімовую гуму. Згодна з правіламі, з 1 снежня яе наяўнасць абавязкова для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.















