3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Генацыд беларускага народа: мільённая статыстыка ахвяраў прырастае новымі фактамі
Аўтар:Алена Борматава
81-я мірная вясна, цану якой усвядоміць часам складана, калі паглынаешся ў лічбы і факты Вялікай Айчыннай, адной з самых страшных старонак якой, безумоўна, з'яўляецца генацыд беларускага народа.
Мільённая статыстыка ахвяр, на жаль, папаўняецца новымі фактамі. Становяцца вядомымі варварскія акцыі знішчэння мірных жыхароў, акалічнасці гібелі ні ў чым не вінаватых людзей, месцы іх пахаванняў.
Нават праз столькі гадоў пасля вызвалення Беларусі маштаб трагедыі да канца не выяўлены, невядомымі застаюцца і шматлікія ахвяры генацыду.
Курган Неўміручасці ў Лунінцы - месца масавых знішчэнняў. За мемарыяльным знакам знаходзіцца вельмі сціплы невялікі помнік, усталяваны ў 46-м годзе ў памяць аб 9 членах адной сям'і, расстраляных за сувязь з партызанамі.















