Кіраўнікі сілавых ведамстваў і Мінэканомікі даводзяць беларусам аператыўную інфармацыю, бо галоўны інтарэс - нацыянальная бяспека
Давядзенне да насельніцтва Беларусі аператыўнай інфармацыі наконт ваенна-палітычнага становішча вакол нас і ўнутры краіны дазваляе ўзмацніць бяспеку. Зараз гэта асабліва важна.
Нядаўна Прэзідэнт правёў нарады з сілавікамі і эканамічным блокам і адразу ж даў даручэнне шырока праінфармаваць беларусаў па стратэгічна важных пытаннях.
Кіраўнікі сілавых ведамстваў пайшлі да людзей, каб расказаць аб стратэгічна важным для Беларусі - ваенна-палітычным становішчы ў краіне і па той бок дзяржаўнай мяжы. Галоўны наш інтарэс - нацыянальная бяспека.
Праўда - лепшы сродак
Гэта правільна, што беларусам давялі менавіта аператыўную інфармацыю - тую, якая, здавалася б, толькі для профільных структур. Грамадзяне павінны ведаць аб рэальным становішчы, павінны ведаць праўду. У ёй наша сіла. Кіраўнікі Камітэта дзяржбяспекі, пагранічнага камітэта, міністры абароны і эканомікі расказваюць палітолагам, журналістам, у працоўных калектывах аб планах і намерах заходніх змоўшчыкаў супраць Беларусі.
Становішча каля нашых межаў няпростае. Усім сваім выглядам калектыўны Захад паказвае, што гатовы развязаць супраць нас агрэсію: вынюхвае каля нашых межаў, правакуе, сцягвае ваенныя сілы, стварае патрэбную інфраструктуру, разгортвае ў сумежных краінах натаўскія фарміраванні - магчымую аснову для стварэння ўдарных груповак. Побач з намі праводзяцца дзясяткі вучэнняў менавіта атакуючага характару, і аб'ектамі нападу называюць Беларусь і Расію. Людзей нашых - каго падмануць, каго падкупіць, запалохаць, каго пасварыць спрабуюць. Хлусяць, ігнаруюць нават міжнароднае права.
Хватку аслабляць Захад не плануе. Плануе іншае: сілавы сцэнарый. З крывёй, ахвярамі, разрухай і рабствам. Тэракты і дыверсіі - вось яго, калектыўнага змоўшчыка, план.
Са слоў дакладчыкаў, сітуацыя ў Беларусі пад кантролем. Аднак кожны з нас павінен разумець: будуць спрабаваць нас пасварыць, падкупліваць і шантажаваць, уплываць псіхалагічна, хлусіць, прадумваць усё новыя і новыя сцэнарыі гібрыднай вайны. У заходніх спецслужбаў фантазія без межаў. Тым больш што заўсёды можна, падкарэктаваўшы, выкарыстаць варыянты, якія ўжо спрацавалі ў іншых краінах. Асабліва пастараюцца да 2024-2025 года.







