3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Гадавіну бітвы на Беразіне ўспамінаюць сёння ў Барысаве
Бітва паміж рускімі і французскімі войскамі, якая пачалася 26 лістапада 1812 года, прадоўжылася тры дні і скончылася крахам арміі Напалеона і ўцёкамі французскага імператара. Гэта падзея, якая ўвайшла ў падручнікі гісторыі шматлікіх краін, стала тэмай міжнароднага ваенна-гістарычнага фестывалю, які шмат гадоў праводзіўся ў Барысаве. Сёлета з-за пандэміі форум адмянілі. Дату адзначылі камерна: у Барысаўскай бібліятэцы арганізавалі тэматычную экскурсію і выставу ваенна-гістарычнай мініяцюры.
Тэме Айчыннай вайны 1812 года прысвечана мемарыяльная зала Барысаўскай цэнтральнай бібліятэкі. У экспазіцыі - калекцыя дакументаў і кніг, узоры формы рускіх і французскіх воінаў, копіі зброі тых пор.















