3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Гамяльчане накіравалі гуманітарную дапамогу бежанцам на беларуска-польскай мяжы
Беларускі бок аказвае бежанцам як меддапамогу, так і падтрымку ў іншых пытаннях. У прыватнасці, прадукты харчавання, сродкі асабістай гігіены і цёплыя рэчы для бежанцаў сёння адправілі з Гомеля да пункта пропуску "Кузня". Гэта ініцыятыва абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа. Свой уклад зрабілі рэгіянальнае падраздзяленне Беларускага саюза жанчын і Гомельская епархія. Фургон з самым неабходным прыбудзе да беларуска-польскай мяжы арыенціровачна заўтра днём. У складзе групы таксама медработнік, які ў выпадку неабходнасці акажа дапамогу бежанцам.
Акцыю абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа падтрымалі шматлікія гомельскія прадпрыемствы. Сабраныя імі рэчы паступяць на беларуска-польскую мяжу другім рэйсам.















