3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Гомельскаму медыцынскаму ўніверсітэту 30 гадоў
Медыкі, якія ў гэтыя дні на перадавой, - сапраўдныя героі. Ва ўмовах пандэміі ўсе ўпэўніліся, наколькі важная прафесія ўрача. Самаму маладому Гомельскаму медыцынскаму ўніверсітэту краіны сёння 30 гадоў. У пачатку 90-х у Беларусі востра стаяла пытанне здароўя насельніцтва: паўднёваму ўсходу краіны ў постчарнобыльскі час былі птарэбны вузкія спецыялісты. І з'яўленне ВНУ мела вялікае значэнне. Гомельскі ўніверсітэт - ужо не проста платформа для падрыхтоўкі кадраў, але і навуковая, і практычная пляцоўка. Тут адна з лепшых клінічных баз у краіне, дзе ствараюць і даследуюць новыя метады дыягностыкі і лячэння розных захворванняў. У адукацыйнай прасторы Беларусі гэта адна з самых прагрэсіўных ВНУ. Да таго ж за 30 гадоў альма-матэр паклала пачатак дзясяткам урачэбных дынастый.
Зараз у ВНУ актыўна працягваецца лічбавізацыя навучальнага працэсу. Створана лабараторыя прыкладнога навучання з высокарэалістычнымі робатамі і відэатрэнажорамі. Укараняюцца і электронныя пашпарты студэнтаў.















