3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
"Ганарымся нашымі землякамі": патрыятычны праект у Маладзечне
У Мінскай вобласці працягваецца патрыятычны праект "Ганарымся нашымі землякамі". Гэта комплекс памятных мерапрыемстваў і выстаў. Так, у Маладзечне ў абласным краязнаўчым музеі адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да 100-годдзя ганаровага жыхара горада Аляксандра Мазаніка. Ураджэнец Рудзенскага раёна, Герой Вялікай Айчыннай - ён вызваляў ад нашэсця ворага радзіму ў складзе 1-га Беларускага фронту. Стаяў на абароне Ленінградскай і Калінінградскай абласцей. Пераможна дайшоў да Берліна. Сярод экспанатаў - асабістыя рэчы, узнагароды і рэдкія дакументы.
У мірны час ветэран працаваў педагогам. Да апошніх дзён жыцця нямала ўвагі надаваў і грамадскай працы. Аляксандр Мазанік стаў ініцыятарам стварэння мемарыяльнага комплексу "Шталаг" на месцы канцлагера, у якім фашысцкія захопнікі замучылі больш як 30 тысяч чалавек.















