3.74 BYN
2.91 BYN
3.39 BYN
Гарачую лінію па пытаннях маладых спецыялістаў адкрывае КДК
Камітэт дзяржкантролю адкрывае гарачую лінію для маладых спецыялістаў. На кароткі нумар 191 можна паведаміць аб цяжкасцях пасля размеркавання і распавесці аб умовах, якія былі створаны наймальнікам. Спецыялісты гатовыя абмеркаваць і прычыны, па якіх маладыя спецыялісты звальняюцца пасля абавязковай адпрацоўкі. Таксама свае звароты можна напісаць у чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю. Інфармацыя на нумар 191 прымаецца сёння і заўтра.















