3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Дзяржкамваенпрам распавёў пра новыя распрацоўкі
Больш за 2 тысячы адзінак новых узораў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі паступіла ў войскі летась. Сярод найважнейшых паставак у інтарэсах ВПС і войскаў СПА - 2 мабільныя радыёлакацыённыя комплексы "Раса-РБ-М". Гэта РЛС упершыню была прадстаўлена шырокай публіцы летась. А вось сёння Дзяржкамваенпрам распавёў пра абсалютна новыя распрацоўкі. Сярод іх беларуская ракета з далёкасцю стральбы да 300 кіламетраў і новая рэактыўная сістэма залпавага агню "Шквал". Работа ваенна-прамысловага камітэта ў 2020-м і амбіцыйныя задачы на 21-шы - у сюжэце Юрыя Шаўчука.















