3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
ДПК: Польшча адмаўляе ва ўездзе беларускім студэнтам
Польшча без тлумачэння прычын адмаўляе ва ўездзе групе беларускіх студэнтаў. Аб гэтым заявілі ў Дзяржаўным пагранкамітэце нашай краіны. На мяжу напярэдадні ўвечары прыбыла група маладых людзей. Іх папярэдзілі, што пасля ўезду ў Беларусь з краіны з дрэнным эпідэміялагічным становішчам, якой з'яўляецца Польшча, ім прыйдзецца выконваць дзесяцідзённую самаізаляцыю. І, адпаведна, да запланаванай даты яны не паспеюць вярнуцца на заняткі. Менавіта таму студэнтам было прапанавана вярнуцца ў сумежную дзяржаву. У той жа час Польшча без тлумачэння прычын адмаўляе грамадзянам Беларусі ва ўездзе.















