3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Інклюзіўны фестываль "Жыццём - жыць" упершыню прайшоў у Мінскім раёне
У мастацтва няма межаў. Інклюзіўны фестываль "Жыццём - жыць" упершыню прайшоў у Мінскім раёне. Свае творчыя нумары перад бацькамі і сябрамі паказалі дзеці з асаблівасцю псіхафізічнага развіцця, а таксама з парушэннямі апорна-рухальнага апарата. Усяго ў Бараўлянскую сярэднюю школу № 3 прыехалі больш за 100 удзельнікаў з розных дзіцячых калектываў Мінскага раёна.
Пасля канцэрту ўсе дзеці наведалі творчую майстэрню. Разам з педагогамі яны рабілі арыгамі, ляпілі, малявалі і займаліся макрамэ.















