3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Іван Кубракоў далучыўся да аднаўлення ляснога фонду ў Светлагорскім раёне
Аднавіць лясны фонд пасля ўрагану заклікана рэспубліканская акцыя "Дай лесу новае жыццё!" Гомельскі рэгіён больш за ўсё пацярпеў ад разгулу стыхіі.
У гэтыя дні ў Светлагорскім раёне дэлегацыя МУС прымае актыўны ўдзел у пасадцы дрэў. Сімвалічна, што цяперашняя акцыя праходзіць у Год добраўпарадкавання. Да міліцэйскага дэсанта далучыліся кіраўнікі вобласці і раёна, а таксама прадстаўнікі Мінлясгаса.
Іван Кубракоў, міністр унутраных спраў Беларусі:
"Прымае ўдзел у пасадцы лесу больш за 200 чалавек. Гэта ў асноўным наша моладзь - ліцэісты, курсанты, выхаванцы нашых патрыятычных клубаў, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, курсанты як Магілёўскага інстытута МУС, так і Акадэміі МУС. Упэўнены, што сёння тое, што робіць наша моладзь - гэта пойдзе на карысць і ім, і нам. Мы ў першую чаргу даём прыклад нашай моладзі, і яны з задавальненнем выконваюць тыя задачы, якія перад імі пастаўлены".
На ўчастку 4 га высадзілі 30 тыс. саджанцаў хвой і бяроз, што ў два разы больш, чым падчас леташняй акцыі.
Фота МУС















