3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Да 85-годдзя Мінскай вобласці ў Жодзіне ўзнагародзілі лепшых работнікаў
Гэта людзі, якія праславіліся ў розных сферах дзейнасці. Свята разгарнулася ў Палацы культуры БелАЗа. Прадстаўнікі органаў улады, грамадскіх арганізацый, моладзь і ветэраны сабраліся, каб павіншаваць тых, хто сваёй працай уносіць уклад у развіццё не толькі свайго горада, але і рэгіёна ў цэлым. Так, заслужаныя ўзнагароды атрымалі намеснік дырэктара Жодзінскай ЦЭЦ Аляксандр Закрэўскі і энергетык Жодзінскага водаканала Віктар Нялюбаў.
У сувязі са святкаваннем 85-гадовага юбілею Мінскай вобласці ва ўсіх раёнах праходзяць урачыстыя мерапрыемствы. Усяго ўзнагароды за высокі прафесіяналізм атрымаюць каля 300 чалавек.