3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
К. Галецкая прадстаўляе Беларусь на конкурсе Sanremo Junior
Славіцца Беларусь і сваімі талентамі. Наш голас гучыць на конкурсе ў Сан-Рэма! Нягледзячы на кавідныя абмежаванні і, здавалася б, закрытыя межы, прэстыжнаму міжнароднаму фестывалю Sanremo Junior быць! Беларусь прадстаўляе Ксенія Галецкая - уладальніца Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019". Дарэчы, гэтымі хвілінамі ідзе першая рэпетыцыя юных выканаўцаў з сімфанічным аркестрам на сцэне канцэртнай залы ARISTON, дзе пачыналі сваю кар'еру Адрыяна Чэлентана, Тота Кутуньё, Эрас Рамазоці і іншыя.
Нацыянальныя адборы сёлета праходзілі анлайн. У фінале наша вакалістка прадстаўлена ў самай старэйшай катэгорыі, і ў яе 14 сапернікаў. Выступленне ў Ксеніі ўжо заўтра, а ўзнагароджанне ўдзельнікаў адбудзецца ў суботу.















