Як рыхтавалася стратэгічная наступальная аперацыя па вызваленні Беларусі "Баграціён"
80 гадоў таму, 23 чэрвеня 1944 года, пачалася стратэгічная наступальная аперацыя па вызваленні Беларусі "Баграціён". Самая маштабная за ўсю гісторыю Другой сусветнай вайны. З абодвух бакоў у ёй удзельнічалі больш чым 2 млн чалавек. Падрыхтоўка да аперацыі вялася некалькі месяцаў у строгай таямніцы. Упершыню за ўсю гісторыю ваенных кампаній яна пачалася з двух галоўных удараў. Гэтую ідэю Ракасоўскі адстойваў на нарадзе ў Сталіна.
Вермахт не чакаў удару з боку беларускіх балот. За некалькі дзён аперацыі былі вызвалены буйныя гарады, ператвораныя нацыстамі ў крэпасці - Віцебск, Магілёў, Асіповічы, Орша, Бабруйск. Ракасоўскі атрымаў званне Маршала Савецкага Саюза. Першую зорку Героя ён таксама атрымаў за Беларусь. Пра аперацыю, якая стала крахам нацысцкай Германіі, расказала Алена Борматава (гл. відэа).







