3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Як Смалявіцкі раён прыняў фестываль-кірмаш "Дажынкі"
Адзін з лідараў жніва ў Мінскай вобласці - Смалявіцкі раён - правёў фестываль-кірмаш "Дажынкі". Свята, якое падводзіць вынікі аграсезона хлебаробаў, прыняў у сябе аграгарадок Барсукі.
Па традыцыі ўсе сельгаспрадпрыемствы рэгіёна прэзентавалі свае караваі і снапы. З асаблівым гастранамічным каларытам заявілі пра сябе і падворкі. А на сцэне ўшаноўвалі лепшых у сваёй справе камбайнераў, вадзіцеляў збожжавозаў, сярод якіх нямала моладзі, а таксама аграномаў, аператараў зернесушыльных комплексаў, кіраўнікоў гаспадарак. Дарэчы, у тройцы лідараў такія сельгаспрадпрыемствы, як "Смалявіцкі райаграсэрвіс", "Пятровічы" і "Азярыцкі-Агра". Сам жа раён працягвае рэалізацыю значных праектаў у АПК.
Гэта ўжо пятая ўборачная была ў мяне. У асноўным на збожжы, на пшаніцы працуем. Працую я адзін, без памочніка, а намалаціў сёлета 3 тыс. тон збожжа. "Дажынкі" для мяне - гэта, канечне, свята, магчымасць паразмаўляць з калегамі.
"Дажынкі" - гэта нагода падзякаваць нашым аграрыям і хлебаробам за той ураджай, які атрымалі. Над ім працавалі не толькі падчас уборачнай, а з моманту, калі яго фарміравалі - яшчэ з мінулай восені. Вынік атрымаўся годны. Агульны вал збожжа з рапсам - больш як 100 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 46 цэнтнераў. Ідзе мадэрнізацыя жывёлагадоўчых аб'ектаў, і ў раёне будзе закладзена новая пляцоўка "Смалявічы Бройлер", а гэта 16,5 тыс. тмяса птушкі за год. Развіваецца ў цэлым увесь аграрны сектар.
Асаблівым падарункам да смалявіцкіх раённых "Дажынак" стала адкрыццё спартыўнага комплексу ў аграгарадку Барсукі. А гэта стадыён з бегавымі дарожкамі і футбольным полем, а таксама скейт-паркам. Комплекс размясціўся побач са школай. Займацца фізкультурай і спортам тут змогуць і школьнікі з суседніх вёсак.















