Як у Мінску будзе арганізавана бяспека падчас навагодніх свят?
У перыяд навагодніх і калядных свят гарадскія службы будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Так, у навагоднюю ноч восем брыгад хуткай меддапамогі будуць дзяжурыць на месцах масавых святкаванняў, ля Палаца спорту - тры карэты з медыкамі. Дарэчы, аказваць першую меддапамогу будуць у кожным раёне сталіцы.
Што датычыцца гарадскіх паліклінік, 1 і 2 студзеня медустановы працуюць па раскладзе выхаднога дня.
За бяспекай на дарозе таксама ва ўзмоцненым рэжыме будуць сачыць супрацоўнікі ДАІ. У маршруце грамадскага транспарту змяненні - звычайных прыпынкаў ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы не будзе.
Супрацоўнікі ДАІ раяць у святочныя дні аддаваць перавагу грамадскаму транспарту. Гэта дазволіць пазбегнуць затораў і аварый на дарозе, а таксама праблем з паркаваннем ля галоўных месцаў навагодніх урачыстасцей.







