Якім быў 2022 год для беларусаў?
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мінулы год быў удалым для большасці беларусаў. Гэта звесткі з сацапытання Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі.
69,4 % удзельнікаў даследавання назвалі 2022 год удалым для сябе, пры гэтым каля 22 % адзначылі, што мінулы год быў няўдалым, а 8,4 % грамадзян адказаць не змаглі.
Апытанне праводзілася ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах.







