3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
"Харошкі" запрашаюць на святочны канцэрт, прысвечаны юбілею Валянціны Гаявой
Вечар з "Харошкамі". 21 кастрычніка харэаграфічны ансамбль запрашае на святочны канцэрт народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка і стваральніка калектыву Валянціны Гаявой. Яна перавяла наша мінулае ў танцавальныя па. Яе пастаноўкі як падарожжа па часавых эпохах і нацыянальнай гісторыі ў танцы. Ураджэнка Расіі з беларускімі каранямі прыехала на малую радзіму ў 1967 годзе. Адразу працавала ў магілёўскім калектыве "Вяснянкі", што пры аўтазаводзе імя Кірава. Праз некалькі гадоў, пасля перамогі на конкурсе балетмайстраў з беларускім танцам, яе запрасілі ў Белдзяржфілармонію, дзе Гаевая піша гісторыю ў танцы і па сённяшні дзень.
У першым аддзяленні публіка ўбачыць харэаграфічны спектакль "Ад смутку да вяселля…", а ў другім аддзяленні - лепшыя фальклорныя нумары з залатога фонду рэпертуару "Харошак". Увесь канцэрт пройдзе ў суправаджэнні жывой музыкі.















