3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Хот-дог вадзіцелю за вогнетушыцель
Сёння падчас абеду вадзіцелі бясплатна маглі атрымаць своеасаблівы перакус. Адна ўмова - наяўнасць спраўнага вогнетушыцеля. Такую акцыю правялі супрацоўнікі ДАІ, МНС і сетка аўтазаправак. У 8 з 10 машын вогнетушыцель аказаўся няспраўны або яго не было ўвогуле. Усе вадзіцелі, якія сёння атрымалі хот-дог, адначасова сталі ўдзельнікамі гастрамарафону і могуць далей паўдзельнічаць у так заваных Еўрапейскіх галодных гульнях.
У мінулым годзе ратавальнікі патушылі больш за 300 аўтамабіляў. А сёлета дапамога спатрэбілася 200 вадзіцелям. Агонь можа знішчыць аўтамабіль літаральна за 10 хвілін. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, вадзіцель павінен мець магчымасць патушыць пажар самастойна.















