3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Храму-помніку Аляксандра Неўскага 125 гадоў
Вялікае духоўнае свята ў сталіцы. Аднаму са старэйшых праваслаўных храмаў нашай краіны - храму-помніку Аляксандра Неўскага - 125 гадоў. Ранішняе ўрачыстае набажэнства узначаліў кіраўнік Праваслаўнай царквы Беларусі - мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін. У святочнай пропаведзі Уладыка падкрэсліў гістарычную значнасць асобы Аляксандра Неўскага як мужнага палкаводца і тонкага дыпламата, які паспяхова абараняў сваю Радзіму ад знешніх ворагаў. Вобраз вялікага князя - добры прыклад для сённяшняй патрыятычнай моладзі.
Прастольнае свята храм Аляксандра Неўскага сустракае ў абноўленым будынку: пабудову адрэстаўравалі знутры, наперадзе - работы па аднаўленні фасада і саміх гістарычных ваенных могілак. Гэту работу Беларуская праваслаўная царква будзе праводзіць пры падтрымцы дзяржавы.















