3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Клінцэвіч: НАТА выкарыстоўвае стратэгію зграі шакалаў - адарваць слабога
НАТА разглядае Беларусь як стратэгічны актыў і было б не супраць прыбраць яго сабе. Для гэтага Захад будзе спрабаваць прыслабіць нашу краіну. Такое меркаванне ў эфіры праграмы "Трэнды" выказаў кіраўнік Цэнтра вывучэння ваенных і палітычных канфліктаў Андрэй Клінцэвіч. У студыі ішла размова аб планах Паўночнаатлантычнага альянсу і разгортванні ўздоўж меж Беларусі і Расіі буйнамаштабных вучэнняў - самых сур'ёзных з 1988-га. Прыняты на саміце НАТА ў Вільнюсе летась план рэгіянальнай абароны змяніў свой традыцыйны падыход, пяройдучы ад лакалізаванай абароны да комплекснай прэвентыўнай абароны, накіраванай на актыўны напад і стрымліванне Расіі.
Стратэгія НАТА адносна Расіі такая: у альянсе разумеюць, што прамое сутыкненне немагчыма, таму яны выкарыстоўвюць стратэгію зграі шакалаў, якія нападаюць на бізонаў і спрабуюць ад зграі адарваць слабых асобін, што адсталі, не могуць бегчы разам, не абараняюцца, каб іх проста, умоўна гаворачы, там з'есці. Як яны гэта спрабуюць рабіць з постсавецкай прасторай, так адбылося з Украінай, як толькі яна завагалася з пункта погляду ваенна-палітычнага кіраўніцтва, як толькі стала магчымым іх купіць за невялікія грошы, усё - краіна адразу пачынае адколвацца. Тое ж самае мы бачым зараз . Такія ж планы ў іх ёсць на Беларусь. Яны яе таксама разглядаюць як стратэгічны актыў з пункта погляду лагістыкі, перамяшчэння з пункта погляду грамадзян наймагутнай прамысловай базы. Яны вельмі жадаюць яе зрабіць слабой.
Як знешняя палітыка ЗША можа стаць трыгерам знішчэння гегемона? Чаму некаторыя ўкраінскія салдаты мараць, каб ім адарвала нагу, а амерыканцы - аб танных курыных яйках?
І чаму еўрапейскія фермеры выйшлі на вуліцы? Яўген Горын разам з аналітыкамі і экспертамі будзе разбірацца ў тэндэнцыях сучаснага свету. Глядзіце праект "Трэнды" сёння пасля "Панарамы".















