3.74 BYN
2.86 BYN
3.37 BYN
Ключавыя тэзісы УНС, міжнародны парадак дня - кіраўнік ЦВК пагаварыў з калектывам Гомсельмаша
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Адзіны дзень інфармавання старшыня ЦВК Ігар Карпенка наведаў холдынг "Гомсельмаш".
Тэмай адкрытага дыялогу з калектывам флагмана айчыннага машынабудавання сталі ключавыя тэзісы рашэнняў УНС, асноўныя кірункі развіцця краіны на найбліжэйшую пяцігодку. Не засталіся без увагі і пытанні міжнароднага парадку дня.
Ігар Карпенка пагаварыў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву і ў цэхах. Сёння Гомсельмаш - вядомы брэнд Беларусі, нацыянальны набытак. Магутныя суперкамбайны ахвотна купляюць больш як у 30 краінах свету.















