3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Качанава: Беларусь і Расія выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва
Беларусь і Расія выйшлі абсалютна на новы этап у развіцці адносін па ўсіх напрамках. Гэта заявіла спікер верхняй палаты беларускага парламента Наталля Качанава падчас сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым і адзначыла важнасць быць адзінымі ва ўмовах, калі Захад праводзіць агрэсіўную палітыку ў дачыненні да Саюзнай дзяржавы. Падкрэслена таксама значнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Падведзены вынікі пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета, прыняцця дваццаці васьмі галіновых праграм інтэграцыі.















